Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Палажэнне аб Савеце па харчаванню

Дата: 2 сентября 2016 в 15:50, Обновлено 1 сентября 2020 в 22:19
Автор: Санина М. В.

Палажэнне

аб Савеце па харчаванню дзяржаўнай установы адукацыі

«Азяранскі яслі-сад – базавая школа імя П.Каваленкі»

I. Агульныя палажэнні

1.1.Савет па харчаванню з'яўляецца грамадскім органам, які створаны з мэтай кантролю за арганізацыяй і якасцю харчавання дзяцей, аказання практычнай дапамогі адміністрацыі ў арганізацыі якаснага і здаровага харчавання навучэнцаў і выхаванцаў.

II. Структура і тэрмін дзеяння савета па харчаванні

2.1.Структура савета па харчаванню рэгламентуецца загадам дырэктара ўстановы адукацыi, у якiм вызначаецца яго склад.

2.2. У савет па харчаванню ўваходзяць работнікі ўстановы з ліку педагогаў, работнікі харчблокаў, прадстаўнікі ад ПК установы. Колькасны склад членаў савета па харчаванні – 5 чалавек.

2.3.Тэрмін паўнамоцтваў савета па харчаванні - 1 год.

III. Асноўныя задачы работы савета па харчаванні

3.1.Аналіз і кантроль за станам і арганізацыяй харчавання навучэнцаў і выхаванцаў ва ўстанове адукацыі.

3.3.Распрацоўка і інтэграцыя новага перадавога вопыту, інавацыйных формаў арганізацыі харчавання дзяцей ва ўстанове адукацыі.

3.4.Прапаганда здаровага харчавання, культуры харчавання сярод навучэнцаў, выхаванцаў і законных прадстаўнікоў праз выкарыстанне магчымасцяў сайта установы, праз правядзенне бацькоўскіх сходаў, індывідуальных кансультацый і іншых мерапрыемстваў.

 IV. Парадак і напрамкі работы савета па харчаванні

4.1.Савет арганізуе :

      вывучэнне аптымальнага і перадавога вопыту ў галіне арганізацыі харчавання ва ўстанове адукацыі;

      практычную дапамогу ў авалоданні тэхналогіяй падрыхтоўкі новых страў;

      планавы сістэматычны аналіз за станам арганізацыі харчавання, захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў, іх кошту;

      прапаганду здаровага харчавання, культуры харчавання праз сайт установы, праз мерапрыемствы, накіраваныя на здаровы лад жыцця;

     папаўненне і захаванне матэрыяльна - тэхнічнага абсталявання сталовай.

4.2.Ажыццяўляе кантроль :

     за працай харчаблока ( матэрыяльная база харчаблока, санітарна - эпідэміялагічны рэжым, захоўванне пробаў, закладка прадуктаў, тэхналогія прыгатавання страў, якасць і выхад гатовых блюдаў, прадуктаў, маркіроўка тары, выкананне графіка і правілаў раздачы ежы );

     за арганізацыяй харчавання навучэнцаў і выхаванцаў: захаванне рэжыму харчавання, дастаўка і раздача ежы, сервіроўка стала , гігіена і культура прыёму ежы,  якасць і колькасць ежы, афармленне страў, маркіроўка посуду для ежы;

     за працай прадуктовай зоны ( прыём, захоўванне, выдача прадуктаў, афармленне дакументацыі, санітарна - эпідэміялагічны рэжым);

за выкананнем двухтыднёвага дзённага меню, за выкананнем нормаў раскладкі, натуральных нормаў харчавання;

     за арганізацыяй транспарціроўкі прадуктаў, іх якасцю;

     за вядзеннем дакументацыі па арганізацыі харчавання.

4.3.Савет праводзіць пасяджэнне адзін  раз на чвэрць, афармляючы іх пратаколамі.

4.4.Вынікі праверак афармляюцца даведкамі з наступным іх разглядам на педагагічных саветах, пасяджэннях пры дырэктары.

 V. Правы і абавязкі членаў савета па харчаванні

Абавязкі:

5.1.Члены савета па харчаванню абавязаны прысутнічаць на пасяджэннях савета па харчаванні, ўносіць у рамках сваёй кампетэнцыі прапановы па паляпшэнні арганізацыі харчавання дзяцей.

5.2.Члены савета па харчаванні маюць права:

выносіць на абмеркаванне канкрэтныя абгрунтаваныя прапановы па пытаннях харчавання, кантраляваць выкананне прынятых на савеце па харчаванні прапаноў, даручэнняў;

даваць рэкамендацыі, накіраваныя на паляпшэнне харчавання ва ўстанове адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.