Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Азяранскі яслі-сад - базавая школа імя П.Каваленкі"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования / Установа агульнай сярэдняй адукацыi
Населенный пункт:
аг. Озераны
Адрес:
247288 Гомельская вобласць, Рагачоўскі раён,аг.Азяраны, вул.П.Каваленкі, 22
Телефон:
802339 9-16-91 прыёмная
E-mail:
ozerany_school@mail.gomel.by

     Мы рады  вітаць Вас на старонках сайта Азяранскага ясляў-сада-базавай школы імя П.Каваленкі. Наша ўстанова адукацыі прайшла доўгі гістарычны шлях. Менавіта з Азяранскай школы, якая была адкрыта у 1791 годзе пры каталічным манаcтыры, пачынае свае развіццё адукацыя на Рагачоўскай зямлі. Навучанне вялося на польскай мове. З 1834 па 1866 гады школа была ланкастарская і знаходзілася ў вядзенні Санкт-Пецярбургскага вучэбнага округа. З 1867 года школа стала царкоўна-прыхадской, а з 1917 года - земскай. 

     З 1919 года школа рэфармавана ў адзіную працоўную школу 1 ступені. З гэтага часу навучанне пачало весціся на беларускай мове. У 1967 годзе па рашэнню Рагачоўская райвыканкама Азяранская школа стала сярэдняй. У 2005 годзе пасля рэарганізацыі стала называцца ДУА "Азяранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя П.Каваленкі". У 2014 годзе ўстанова адукацыі перайменавана ў Азяранскі яслі-сад-базавую школу імя П.Каваленкі.

    На сенняшні дзень у нашай установе адукацыі функцыянуе 6 класаў -камплектаў, ў якіх навучаецца 26 вучняў, 1 рознаўзроставая група, якую наведваюць 10 выхаванцаў ва ўзросце 3-6 год. У школе працуе 14 педагогаў. Матэрыяльна-тэхнічная база: 11 вучэбных кабінетаў, камп'ютарны клас, кабінет прафарыетацыйнай работы, бібліятэка, актавая і спартыўная залы, этнаграфічны куток "Беларусккая хатка", музей Народнай славы, майстэрні.

Смотреть далее

Смотреть далее 

Смотреть далее

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.